В рамках акции «Наш животновод» в СПК «Маяк-Заполье» поздравили лучших работников

Рэспубліканская акцыя “Наш жывёлавод” працягваецца. Словы ўдзячнасці за працу прагучалі ў адрас работнікаў сферы жывёлагадоўлі СВК “Маяк-Заполле”.


Стала ўжо добрай традыцыяй у раёне ўшаноўваць лепшых работнікаў жывёлагадоўчай галіны, аддаючы даніну пашаны людзям, якія забяспечваюць харчовую бяспеку краіны. Падарункі, віншаванні, словы падзякі за добрасумленную працу – годны знак павагі за іх цяжкую штодзённую працу.
Павіншаваць на рабочых месцах аграрыяў прыехалі намеснік старшыні па ідэалагічнай рабоце СВК “Маяк-Заполле” Вольга Грыгаровіч і галоўны бухгалтар Карэліцкай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў АПК Алена Валчэцкая.


– Шчыра хачу падзякаваць людзям, якія выбралі для сябе няпростую прафесію і паказваюць годныя поспехі. Няхай ацэнка працы стане добрым стымулам для заваявання новых вяршынь у гэтым годзе, які па ініцыятыве Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі пройдзе пад знакам якасці. Якасць павінна быць ва ўсім: у выніках працы, у дачыненні да сваіх абавязкаў і адзін да аднаго ў калектывах, – падкрэсліла Вольга Грыгаровіч.


Падзячныя пісьмы і каштоўныя падарункі Карэліцкага райкама прафсаюзаў работнікаў АПК атрымалі аператар машыннага даення МТФ “Краснае” Ганна Андрэйчык, памочнік брыгадзіра вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі МТФ “Паланая” Алена Дзямідава, жывёлавод МТФ “Востухава” Аляксандр Іссар, брыгадзір вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі фермы “Горная Рута” Таццяна Чубрык, аператар свінафермы “Камаровічы” Таццяна Сурага.

Кацярына КУКАНАВА

Фота аўтара