Председатель районного объединения профсоюзов Лидия Шевко станет делегатом от Кореличчины на VI Всебелорусском народном собрании

Раённым Саветам дэпутатаў абраны дэлегаты ад Карэліцкага раёна на VI Усебеларускі народны сход, які запланаваны на 11-12 лютага  2021 года. Так, дэлегатамі ад Карэліччыны стануць 7 чалавек, сярод якіх дэпутаты абласнога, раённага і сельскіх Саветаў дэпутатаў.

Лідзія ШЭЎКА,

старшыня Карэліцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў, дэпутат Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў:

– На мой погляд, чарговы Усебеларускі народны сход будзе мець лёсавызначальнае значэнне для нашай краіны. Таму прыняць у ім удзел – гонар і адначасова вялікая адказнасць. Лічу, што значная ўвага падчас правядзення мерапрыемства павінна ўдзяляцца пытанням маладзёжнай палітыкі. У апошнія месяцы мы сутыкнуліся з дэструктыўным уплывам інтэрнэт-прасторы на самасвядомасць падрастаючага пакалення. А гэта гаворыць аб тым, што выхаванне новага пакалення беларусаў павінна ажыццяўляцца на падставе глыбокага патрыятызму і гістарычнай памяці.

Мяне, як старшыню раённага аб’яднання прафсаюзаў, хвалюе дабрабыт карэліччан, што сугучна мэтам і задачам прафсаюзнай арганізацыі. Упэўнена, што на сходзе неабходна абмеркаваць пытанні, якія датычаць сацыяльных гарантый грамадзян, – занятасць насельніцтва і ўзровень заробку, стварэнне новых працоўных месцаў, асабліва ў сельскай мясцовасці, замацаванне моладзі на першых працоўных месцах, падтрымка пенсіянераў і шматдзетных сем’яў.

Аксана ЯНУШ