Председатель райкома профсоюза работников АПК Ирина Пеньковская поздравила работников ЧТУП «Себиш» с профессиональным праздником

Напярэдадні Дня работнікаў гандлю старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Ірына Пянькоўская і спецыяліст ПГУП «Себіш», старшыня прафсаюзнай арганізацыі Наталля Шынкевіч наведалі гандлёвыя аб’екты прадпрыемства. Лідары прафсаюза шчыра павіншавалі прадаўцоў з прафесійным святам і падзякавалі за працу. Уручылі Падзячныя пісьмы райкама прафсаюза работнікаў АПК, грашовыя прэміі, сертыфікаты, кветкі. Сустрэчы атрымаліся нечаканамі і хвалюючымі, і вочы жанчын свяціліся ад радасці.

Мне давялося пагутарыць з работнікамі прылаўка. У Таццяны Дзіско з магазіна вёскі Паланая ў гэтыя дні яшчэ адна важная падзея: яна адзначыла свой юбілей. У гандлі працуе больш дваццаці гадоў. Прафесію моцна любіць і рада кожнаму пакупніку, яны з гэтай і суседніх вёсак, праезджыя — магазін знаходзіцца непадалёку ад цэнтральнай шашы. «У продажы вялікі асартымент тавараў, і мы стараемся задаволіць попыт пакупнікоў і ветліва абслужыць», — дапаўняе калегу прадавец Наталля Альгамец.

У аграгарадку Краснае наведваемся ў другі магазін ПГУП «Себіш». Тут прадаўцом працуе Аксана Яцук. Пачынала працу ў гандлі ў вёсцы Лясок, сакрэты майстэрства перадала Таццяна Дзедуль. «Мне гандаль падабаецца, — прызнаецца яна. — Па-першае, сама з гэтых мясцін, і людзі як родныя. Па-другое, задавальняюць адносіны кіраўніцтва: падкажуць, падтрымаюць, дапамогуць. Найбольш папулярнымі прадуктамі з’яўляюцца малочная і мясная прадукцыі, напоі і марожанае, у гандлёвай кропцы заўжды шмат пакупнікоў.

У гэты ж дзень Ірына Пянькоўская і Наталля Шынкевіч павіншавалі з надыходзячым прафесійным святам членаў прафсаюза, работнікаў магазіна ПГУП «Себіш» райцэнтра і ўручылі ім кветкі.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота прадастаўлена райкамам прафсаюза работнікаў АПК