Теплыми словами и памятными подарками профсоюзы района поздравили кореличских женщин-матерей

У прысутнасці ўсяго калектыву Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў адрасаваў цёплыя віншаванні і ўручыў падарунак кіраўніку кружка аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту Іне Ляўковіч, маці дваіх дзетак.

-Статус жанчыны-маці высокі і ганаровы. Менавіта ёй уласцівы бязмежная любоў да сваіх дзяцей, дабрыня, пяшчота і прыгажосць, — адзначыў Аляксандр Шкадаў. — Кожнай маці, якая сёння прысутнічае ў зале, хочацца пажадаць цярпення і мудрасці. Няхай вашыя дзеці стануць для вас гонарам і надзейнай падтрымкай. Любая жанчына шчаслівая, калі здаровы і паспяховы яе дзеці. Таму жадаю ўсім моцнага здароўя, поспеху і дабрабыту.

Да шчырых пажаданняў далучылася старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Лідзія Шэўка, якая пажадала цяпла і святла ў кожны дом.

У сярэдняй школе №1 г.п. Карэлічы віншаванні ад старшыні раённага Савета дэпутатаў і прафсаюзаў раёна прымала настаўніца замежнай мовы Надзея Урбановіч, маці двух дачушак.

Гераіняй святочных віншаванняў таксама стала ўрач педыятр дзіцячай кансультацыі Карэліцкай райпаліклінікі Валянціна Брага, якая клапоціцца  аб здароўі бадай што ўсіх мальнькіх карэліччан.

 

Прымаючы віншаванні ад кіраўніцтва раёна, маці дваіх дзетак Алена Гоцка, якая працуе ў раённай аптэцы 12 гадоў, і жывёлавод МТФ «Машэвічы» КСУП «Малюшычы» Вольга Блакіцкая таксама яскрава адчулі надыход сардэчнага свята — Дня маці.

Аксана ЯНУШ

Фота аўтара