22 июня в 4 часа утра, в День памяти и скорби, у мемориала «Звезда» в Кореличах состоялся митинг, посвященный 80-й годовщине начала Великой Отечественной войны

22 чэрвеня ў 4 гадзіны раніцы на мемарыяльным комплексе «Зорка» ў г.п. Карэлічы адбыўся мітынг-рэквіем «Мінулых дзён святая памяць», прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны. На ім прысутнічалі прадстаўнікі мясцовай улады, грамадскіх арганізацый, працоўных калектываў, святары, моладзь раёна. Не засталіся ў баку ад значнай падзеі і прафсаюзныя арганізацыі раёна, якія прынялі актыўны ўдзел у праводзімых мерапрыемствах.